Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НЯ ВЫЙШАЎ ПАДРЫХТАВАНЫ ДА ДРУКУ НУМАР ГАЗЭТЫ “НАША СВАБОДА”


Ул. інф.

(Павал Жук: ) “Судзьдзя Савіч, старшыня суду Маскоўскага раёну Менску, наклаў арышт на грошы, якія рэдакцыя перавяла для таго, каб друкаваць газэту ў друкарні. Гэта было зроблена такім чынам, што мы проста дзіву даемся: па сутнасьці атрымліваецца так, што ўсе тэлефоны рэдакцыі праслухоўваюцца, бо менавіта быў перахоплены факс, які мы перадавалі ў друкарню, які пацьвярджаў факт аплаты. І на працягу адной гадзіны сабраўся суд, сабралося судовае паседжаньне, і было зробленае вызначэньне, якое арыштавала менавіта гэтыя грошы, якія прыйшлі ад рэдакцыі на рахунак друкарні. Таму друкарня не змагла надрукаваць.

Цікава, што пастанову выносіў суд, а вось гэтыя санкцыі, па сутнасьці, праводзіць Дэпартамэнт фінансавага кантролю. Гэта паказвае на тое, што менавіта старшыня Камітэту дзяржаўнага кантролю, які ўваходзіць у Дэпартамэнт фінансавага кантролю, трымае руку на пульсе нашай газэты, і ягоная галоўная задача – забараніць газэту.

Сёньня ў газэце быў зьмешчаны даволі сур’ёзны матэрыял, аналізавалася праблема дэмаршаў Пуціна, хто падставіў Лукашэнку, што ён выглядаў як “хлопчык для біцьця”, нічога ня мог зрабіць і нічога ня мог прапанаваць на прапановы Пуціна”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG