Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АБВАСТРАЮЦЦА ГРУЗIНСКА-РАСЕЙСКIЯ ДАЧЫНЕНЬНI Ў ЗЬВЯЗКУ З КАНФЛIКТАМ ВАКОЛ ПАНКIСКАЙ ЦЯСЬНIНЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Ахвярамi бамбаваньня сталi цывiльныя жыхары. Паводле афiцыйных зьвестак, у вынiку налёту авiяцыi адзiн чалавек загiнуў, сем чалавек параненыя.

Карэспандэнт нашага радыё Георгi Кабладзэ перадае, што жыхары ўсходнiх раёнаў Грузii, якiя бамбавалiся ў пятнiцу, наладзiлi акцыю пратэсту ля будынку расейскай амбасады ў Тбiлiсi. Сытуацыя ў паўночна-ўсходнiх рэгiёнах Грузii пасьля бамбаваньня застаецца напружанай. Жыхары грузiнскiх вёсак Ахмецкага i Душэцкага раёнаў ўсё яшчэ баяцца вяртацца ў свае дамы. Шмат дамоў цалкам разбураныя цi моцна пацярпелi.

Расея адмаўляе, што яе авiяцыя бамбавала цясьнiну. (Расея цвердзiць, што ў цясьнiне знаходзяцца чачэнскiя ўзброеныя фармаваньнi.) Але факт бамбаваньня зафiксавалi назiральнiкi АБСЭ. Яны цьвердзяць, што самалёты прыляцелi з боку Расеi. Мiнiстэрства абароны Грузii заяўляе пра сваю гатовасьць даць неабвяргальныя доказы, што ўдары ў пятнiцу нанесла расейская авiяцыя.

Сёньня прэзыдэнт Грузii Эдуард Шэварднадзэ яшчэ раз заявiў, што грузiнскiя атрады не сутыкнулiся нi зь якiмi чачэнскiмi фармаваньнямi. Шэварднадзэ патрабуе прабачэньня ад Расеi i выказвае спадзяваньне, што Пуцiн ня ведаў пра бамбаваньне, а таму ёсьць шанец паразумецца з расейскiм прэзыдэнтам.

ЗША ў заяве Белага дому занялi бок Грузii. Прадстаўнiк Белага дому Ары Флэйшэр заявiў, што дзеяньнi Масквы ўзмацняюць напружанасьць у рэгiёне. Дарэчы, Злучаныя Штаты разглядаюць сытуацыю ўвогуле ў зьвязку з чачэнскай праблемай. У гэтай жа заяве Белы дом заклiкае да найхутчэйшага ўрэгуляваньня канфлiкту ў Чачэнii. На думку амэрыканскага кiраўнiцтва, такое ўрэгуляваньне будзе спрыяць барацьбе з тэрарызмам i ўсталяваньню мiру i стабiльнасьцi ў каўкаскiм рэгiёне.

Камэнтатар нямецкай газэты “Sueddeutsche Zeitung” пiша, што цясьнiна плошчай 90 квадратных кiлямэтраў сталася дзiцячай пляцоўкай, на якой гуляюць у магутную палiтыку. Газэта зазначае, што нельга надалей iгнараваць раззлаванасьць Расеi. Грузiя мае рабiць “бачныя захады”, каб стрымаць чачэнцаў уздоўж расейскай мяжы, – такое меркаваньне газэты “Sueddeutsche Zeitung”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG