Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАПУ Ў БЕЛАРУСІ ПАКУЛЬ ЧАКАЦЬ НЯ ВАРТА


Алесь Грыневіч, Менск

Аднак цяперашнія канфліктныя дачыненьні паміж Маскоўскім патрыярхатам і Ватыканам дазваляюць з амаль поўнай упэўненасьцю сказаць: візыту Папы ў Беларусь у найбліжэйшы час ня будзе.

Некаторыя расейскія і беларускія мэдыі пракамэнтавалі заяву Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы візыт Папы ў Беларусь, як адназначны рэвэранс у бок Захаду. Яны збольшага пакідалі па-за ўвагаю словы пра пажаданасьць сустрэчы Яна Паўла ІІ з Маскоўскім Патрыярхам Алексіям ІІ. Сёньня прэсавы сакратар Міністэрства замежных справаў Беларусі Павал Латушка пацьвердзіў, што візыт Папы Рымскага ў Беларусь фактычна ставіцца ў залежнасьць ад згоды Расейскай праваслаўнай царквы.

(Латушка: ) “МЗС Беларусі прыступіць да работы па падрыхтоўцы візыту, як толькі будуць створаныя неабходныя перадумовы для правядзеньня сустрэчы Патрыярха Маскоўскага і Папы Рымскага”.

(Карэспандэнт: ) “А Вы можаце ўдакладніць, якія неабходныя перадумовы?”

(Латушка: ) “Мы лічым, што яны знаходзяцца ў плашчыні адносінаў паміж дзьвюма гэтымі цэрквамі”.

Спадар Латушка адмовіўся ад далейшых камэнтароў.

Прэсавы сакратар Патрыяршага Экзарха Беларусі Андрэй Петрашкевіч кажа, што Расейская праваслаўная царква мае шэраг сур’ёзных прэтэнзіяў да Рыма-каталіцкае царквы. У прыватнасьці каталікоў вінавацяць у празэлітызьме – пераманьваньні да сябе праваслаўных вернікаў. Адзін з апошніх канфліктаў паміх дзьвюма цэрквамі быў выкліканы адкрыцьцём у Расеі некалькіх каталіцкіх япархіяў. Паводле словаў спадара Петрашкевіча, сустрэча Алексія ІІ з Папам Янам Паўлам II немагчымая на любой тэрыторыі.

(Петрашкевіч: ) “Сустрэча Папы і Патрыярха пакуль немагчымая. Пра іншы варыянт рашэньня нам на сёньня нічога невядома”.
XS
SM
MD
LG