Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ДАЖЫНКІ-2002” МАЮЦЬ ПАЧАЦЦА 6 ВЕРАСЬНЯ Ў ПОЛАЦКУ


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Кіраўнік гарадзкой “вэртыкалі” паведаміў таксама, што на падрыхтоўку да сьвята выдаткавана 15 млрд. рублёў, зь якіх амаль 4 млрд. – гэта грошы мясцовага бюджэту. Самі дажынкавыя мерапрыемствы будуць ладзіцца на дзесяцёх гарадзкіх пляцоўках, пры гэтым галоўную эстраду мусяць “пазычыць” сталічныя ўлады. На сьвяце выступяць ня толькі беларускія выканаўцы, але й “зоркі” расейскай эстрады. Пачнуцца “Дажынкі” 6 верасьня, а на наступны дзень горад наведае беларускі кіраўнік Аляксандар Лукашэнка, які возьме ўдзел у ганараваньні пераможцаў жніва.

Паводле Ўладзімера Тачылы шэраг рэспубліканскіх ды мясцовых газэтаў асьвятляюць падрыхтоўку да фэсту ў скажоным сьвятле. Асабліва шмат прэтэнзіяў ён выказаў на адрас наваполацкай гарадзкой газэты “Химик”, якая назвала такую падрыхтоўку аўралам і “сутаргавай паказухай”, чаму вынікам была сьмерць двух студэнтаў. На думку старшыні выканкаму, у горадзе няма ніякага аўралу, а 15 верасьня – таго дня загінулі людзі – меў месца няшчасны выпадак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG