Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІЯЎ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

У дакумэнце падкрэсьлiваецца, што клiматычныя зьмены будуць азначаць катастрофу для мiльёнаў людзей, паколькi зьмены колькасьцi i разьмеркаваньня ападкаў паўплываюць на ўраджайнасьць i жывёлагадоўлю. У якасьцi прыкладу ўплыву клiматычных зьменаў ў справаздачы падаецца той факт, што за апошняе стагодзьдзе ляднiк на вяршынi Кiлiманджара скарацiўся болей як на 80 адсоткаў.

ФІЛІПІНЫ. Эўрапейскiя i фiлiпiнскiя навукоўцы высьветлiлi, што плянтацыi рысу, якiя даюць большы ўраджай, спрыяюць таксама скарачэньню ў атмасфэры мэтану – газу, якi выклiкае парнiковы эфэкт. Асобныя адмыслоўцы лiчаць мэтан асноўнай прычынай глябальнага пацяпленьня. Рыс зьяўляецца галоўным прадуктам харчаваньня для паловы насельнiцтва плянэты. На рысавых палях жыве бактэрыя, якая зьяўляецца адным з асноўных вытворцаў мэтану. Навукоўцы высьветлiлi, што гатункi рысу, якiя даюць болей зерняў, запавольваюць выпрацоўку мэтану. Гэтыя дадзеныя, а таксама дасягненьнi ў галiне генэтыкi павялiчваюць магчымасьць вывядзеньня новага гатунку рысу, якi забясьпечыць харчаваньнем яшчэ болей людзей i дапаможа ў вырашэньнi экалягiчнай праблемы.

КІТАЙ. У Пэкiне ў часе штогадовага Мiжнароднага кангрэсу матэматыкаў названыя ляўрэаты Фiлдсаўскай прэмii, якая ў галiне матэматыкi прыраўноўваецца да Нобэлеўскай прэмii. Кiраўнiк КНР уручыў яе расейцу Ўладзiмеру Ваяводзiнскаму i французу Ляфоргу. Ваяводзiнскi – прафэсар Інстытуту перадавых навуковых дасьледаваньняў у амэрыканскiм горадзе Прынстан. Ён адзначаны за распрацоўку новых тэорыяў у галiне тапалёгii. Ляфорг – прафэсар Інстытуту перадавых навуковых дасьледаваньняў у французкiм горадзе Бурэ-сюр-Івет. Ён уганараваны вышэйшай матэматычнай прэмiяй за працы ў тэорыi лiчбаў i ў галiне “праграмы Лэнглендса”.

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ. Жыхар амэрыканскага гораду Санта-Монiка, штат Калiфорнiя, Шон Хаес вынайшаў новы гатунак матэрыялу, якi абараняе людзей ад сонечнага апраменьваньня. Вопратка, пашытая з гэтага матэрыялу, можа абаранiць скуру ад непажаданага сонца i, гэтакiм чынам, запабегчы разьвiцьцю мэляномы – раку скуры. Склад матэрыялу трымаецца ў сакрэце. Вядома, што ён лёгкi, моцны, добра вэнтылюецца. Рак скуры, якi ўзьнiкае ў вынiку сонечнага апраменьваньня, у Злучаных Штатах найболей распаўсюджаны вiд ракавых захворваньняў.

ФРАНЦЫЯ. У 2003 годзе французы пачнуць вытворчасьць дзьвюх новых вэрсіяў мiнiвэну “Рэно Трафiк”. Пасажырская вэрсія “Комбi” з павялiчанай на 400 мм колавай базай зьявiцца ў продажы гэтай зiмой. Салён аўтамабiлю разьлiчаны на 9 чалавек, аб’ём багажнiку, калi складваюцца крэслы, павялiчваецца ад 2150 да 5900 лiтраў. Другая вэрсія з дахам, паднятым на 544 мм, зьявiцца ўвесну. У залежнасьцi ад даўжынi колавай базы аб’ём грузавой часткi аўтамабiлю – 7 цi 8 тысячаў лiтраў. У “Трафiку” будзе ўсталяваны i новы турбадызэль аб’ёмам 2,5 лiтры.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG