Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

СУД АДНАВІЎ НА ПРАЦЫ НЕСПРАВЯДЛІВА ЗВОЛЬНЕНЫХ РАБОТНІЦ ЗАВОДУ “ТЭХНАПРЫБОР”


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёў

Суд прызнаў, што адміністрацыя, якая звольніла Галіну Бельскую, Людмілу Ларкову, Ганну Масьленікаву, Галіну Яшчанку, Алу Галінскую, тым самым парушыла працоўнае заканадаўства. Дырэктарка заводу спадарыня Дзянісенка звольніла жанчын нібыта за сыстэматычнае невыкананьне службовых абавязкаў.

На судзе ініцыятаркі пазову ўзгадалі, што на працягу дзесяці гадоў яны атрымлівалі грашовыя прэміі, падзякі, узнагароды, а пасьля патрабаваньняў палепшыць умовы працы і павялічыць заробкі яны былі звольненыя. Яшчэ дванаццаць работніц атрымалі вымовы.

Грамадзкі абаронца жанчын, дырэктар праваабарончага цэнтру Сяргей Абадоўскі заявіў, што адміністрацыя прадпрыемства парушала працоўнае заканадаўства і Дэклярацыю правоў чалавека:

(Абадоўскі: ) “У нашым выпадку наймальнік пад пагрозаю звальненьня з працы прымушаў жанчын-працаўніц выконваць працоўныя нормы на 180%, хоць, паводле заканадаўства, дастаткова выканаць і на сто. Пры гэтым не выконваліся патрабаваньні аховы працы. Людзей прымушалі працаваць звышурочна і ў выходныя дні”.

Ужо сёньня жанчыны выйшлі на працу.
XS
SM
MD
LG