Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫ ЗАКОНАПРАЕКТ “АБ ДРУКУ ДЫ ІНШЫХ СРОДКАХ МАСАВАЙ ІНФАРМАЦЫІ” ДАГЭТУЛЬ НЕ ДАСЛАНЫ НА ЭКСПЭРТЫЗУ Ў РАДУ ЭЎРОПЫ


Ганна Соусь, Менск

Яшчэ ў студзені на чарговай сэсіі Парлямэнцкай Асамблеі Рады Эўропы міністар інфармацыі Беларусі Міхаіл Падгайны публічна абяцаўся даслаць у Раду Эўропы новы законапраект “Аб друку ды іншых сродках масавай інфармацыі”, а таксама наладзіць грамадзкія слуханьні па ім. Тады прадстаўнікі міжнароднай арганізацыі “Артыкул XIX” і прадстаўнікі Беларускай асацыяцыі журналістаў на адмысловых слуханьнях скрытыкавалі шэраг палажэньняў гэтага законапраекту. Прадстаўніца “Артыкулу XIX” Фіона Гарысан гаварыла тады пра яго “абсалютную неадпаведнасьць” міжнародным нормам.

Учора міністар інфармацыі Міхаіл Падгайны ў часе сутрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам абмяркоўваў гэты законапраект. Паводле словаў спадара Падгайнага, ён будзе вынесены для разгляду на бліжэйшую сэсію гэтак званае палаты прадстаўнікоў.

(Падгайны: ) “Сапраўды, гэтае пытаньне ўздымалася ўчора на маёй сустрэчы з прэзыдэнтам. Я сказаў, што на сёньняшні дзень у нас няма пэўных мэханізмаў, каб прывесьці пэўную заканадаўчую базу пад кабельную тэлевізію, сецевыя сродкі масавай інфармацыі, цэлы шэраг электронных СМІ і гэтак далей”.

Паводле словаў Міхаіла Падгайнага, міністэрства інфармацыі не ўпаўнаважанае накіроўваць законапраект “Аб друку” ў Раду Эўропы на экспэртызу:

(Падгайны: ) “Я задаў пытаньне: “Хто мае права ўносіць у Раду Эўропы? За маім подпісам?” Яны кажуць: “Не. Або міністэрства замежных справаў, або парлямэнт”. Я накірую ў парлямэнт, і ён будзе прымаць рашэньне – накіроўваць у Раду Эўропы ці не накіроўваць”.

Кіраўнік Цэнтру праўнае дапамогі журналістам Міхаіл Пастухоў кажа, што міністар інфармацыі, верагодна, даваў абяцаньні эўрапейцам без узгадненьня наверсе. На думку спадара Пастухова, вышэйшыя інстанцыі не далі згоды накіраваць законапраект “Аб друку” на экпэртызу:

(Пастухоў: ) “Таму й такая затрымка. Думаю, што ў тых, хто будзе накіроўваць гэты законапраект на экспэртызу, ёсьць апасеньні, што ён не атрымае задавальняючай адзнакі. Стала вядома, што там шмат палажэньняў, якія выклічуць заўвагі. Я думаю, што ўвогуле яго ня будуць накіроўваць на гэтую самую экспэртызу”.

Міхал Пастухоў адзначае шэраг пунктаў у законапраекце, якія выклікаюць засьцярогу. Гэта й захаваньне прынцыпа рэгістрацыі СМІ, у тым ліку спроба рэгістрацыі інтэрнэт-выданьняў, спрашчэньне працэдуры закрыцьця мэдыяў, ускладненьне фінансаваньня незалежных СМІ ды іншыя палажэньні, якія павялічваюць дзяржаўны кантроль над незалежнымі сродкамі масавай інфармацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG