Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ НАВУКІ І ТЭХНАЛЁГІЯЎ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Новая распрацоўка касьмiчнага агенцтва дазваляе аналiзаваць мазгавыя хвалi i частату пульсу з дапамогай кампутарных праграмаў. Дзеля гэтага будуць выкарыстоўвацца бескантактныя нэўра-электрычныя сэнсары, усталяваныя ў рамцы мэталашукальнiку на лётнiшчах. Паказчыкi прыбораў будуць параўноўвацца з асабiстымi дадзенымi пасажыра. Паводле распрацоўшчыкаў, пры дапамозе гэтага абсталяваньня службы бясьпекi авiялiнiяў змогуць выяўляць патэнцыйна небясьпечных пасажыраў.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. Архэолягi цьвердзяць, што яны знайшлi падземны ход, па якім легендарны Робiн Гуд уцякаў ад натынгемскага шэрыфа. Патаемны ход быў знойдзены пад галерэямi музэю юстыцыi ў Натынгеме на глыбiнi амаль двух з паловай мэтраў нiжэй за ўзровень вулiцаў. Экспэрты з Натынгемскага ўнiвэрсытэту зараз спрабуюць болей дакладна вызначыць дату пабудовы падземнага ходу. Мяркуецца, ён быў выкапаны ў 12 стагодзьдзi. Як заявiў адзiн з архэолягаў Гавiн Кiнгслэй, “вельмi дзiўна, што мы зараз знайшлi доказы тэорыi, паводле якой Робiн Гуд патрапiў у пастку ў царкве i ўратаваўся, выкарыстоўваючы сыстэмы падземных тунэляў i схованкаў”.

РАСЕЯ. У Расеi створаны новы мэдычны прыбор, якi дазваляе рабiць апэрацыi, не спыняючы сэрца. Вакуўмны апарат дазволiць весьцi найскладанейшыя апэрацыi на сэрцы нават у экстрэмальных умовах. Прынцып працы прыбора, паводле аднаго са стваральнiкаў Канстанцiна Гадакчана, заснаваны на стварэньнi вакуўму ў тым аддзеле сэрца, дзе неабходная апэрацыя. Дзякуючы новаму апарату, час правядзеньня апэрацыi скарачаецца амаль у два разы, хворага можна паставiць на ногi ўжо празь некалькi гадзiнаў пасьля апэрацыi, а праз два-тры днi кардыёлягi могуць распачаць курс рэабiлiтацыi хворага.

АЎСТРАЛІЯ. Аўстралiйскiя навукоўцы знайшлi ў раёне гораду Элiс-Спрынгс, у самым цэнтры кантынэнту, закамянелыя парэшткi гiганцкiх старажытных гусей. Паводле Пiтэра Мары, навуковага кiраўнiка Музэю Паўночнай тэрыторыi, гэтыя птушкi, якiя ня лёталi, мелi масу цела да 200 кiляграмаў. Яны насялялi Аўстралiю каля 8 мiльёнаў гадоў таму. Вонкава яны болей нагадвалi страўсаў, аднак, на самой справе зьяўлялiся наўпроставымi продкамi сучасных качак i гусей.

ВЯЛІКАЯ БРЫТАНІЯ. На думку брытанскiх дасьледчыкаў, экзатычныя грыбы могуць утрымваць рэчывы, здольныя перамагчы рак. Навукоўцы прааналiзавалi выкарыстаньне грыбоў у традыцыйнай мэдыцыне краiнаў Азii. Была высунутая гiпотэза, што такiя грыбы, як шытакi, iнокi i вешанкi валодаюць антыканцэрагеннымi ўласьцiвасьцямi. Дасьледаваньнi, праведзеныя ў ЗША, Японii i Кiтаi, дазваляюць меркаваць, што рэчывы, атрыманыя з грыбоў, могуць працягнуць жыцьцё хворых на рак. Лекары, якiя лекуюць мэтадамi традыцыйнай кiтайскай мэдыцыны, дзеля вырабу лекаў выкарыстоўваюць болей як 100 вiдаў грыбоў. Пераважна iх выкарыстоўваюць у выглядзе парашкоў цi водных экстрактаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG