Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАЦБАНК БЕЛАРУСІ АТРЫМАЎ ПРАПАНОВЫ РАСЕІ ЎРАДУ ПРА ЎВЯДЗЕНЬНЕ Ў БЕЛАРУСІ РАСЕЙСКАГА РУБЛЯ


Ул. інф.

Адпаведную суму расейскіх грошай Цэнтрабанк Расеі дасьць Нацбанку Беларусі ў якасьці бестэрміновага і беспрацэнтнага крэдыту, які мусіць быць вернуты толькі ў тым выпадку, калі Беларусь захоча вярнуцца да нацыянальнай валюты. Пры гэтым варыянце Нацбанк захавае статус галоўнага банку Беларусі, але, напрыклад, усе апэрацыі з каштоўнымі паперамі і замежнай валютаю Нацбанк зможа ажыцьцяўляць толькі з дазволу Цэнтрабанку Расеі. Прэсавы сакратар старшыні Нацбанку Беларусі заявіў, што прапановы ў адказ могуць быць сфармуляваныя толькі пасьля прыняцьця адпаведнага рашэньня кіраўніцтвам краіны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG