Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЛІКВІДАВАЦЬ НАСТУПСТВЫ ПАВОДКАЎ КРАІНЫ ЭЎРОПЫ БУДУЦЬ РАЗАМ


Натальля Судлянкова, Прага

Учора адбылася сустрэча кіраўнікоў Нямеччыны, Чэхіі, Вугоршчыны ды Славакіі. Улады цэнтральнаэўрапейскіх краінаў ды Эўракамісіі ўчора ўвечары паведамілі аб мерах, прынятых з мэтаю дапамогі рэгіёнам, дзе адбываліся паводкі. Гаворка ідзе аб вялікай частцы Эўропы – ад Вугоршчыны да паўночнае Нямеччыны.У сустрэчы браў удзел таксама старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі.

Ініцыятар сустрэчы канцлер Нямеччыны Герхард Шродэр у звароце да ўдзельнікаў сказаў наступнае: “Ёсьць галоўнае, што сабрала тут нас усіх: разбурэньні і людскія пакуты адбываліся ва ўсіх краінах, што былі закранутыя паводкай, незалежна ад таго, ці зьяўляюцца яны ўжо сябрамі Эўразьвязу, ці не”.

У часе паводкаў у Расеі, Аўстрыі, Чэхіі ды Нямеччыне
загінула болей за 100 чалавек.

Пакуль цяжка назваць канкрэтную лічбу стратаў, якія панесьлі гэтыя краіны, але страхавая кампанія “Альянс” папярэдне ацэньвае іх у 15 мільярдаў даляраў.

На сустрэчы кіраўнікоў цэнтральнаэўрапейскіх краінаў абмяркоўваліся пытаньні першапачатковае дапамогі рэгіёнам, дзе стыхія нанесла самыя значныя шкоды.

Краіны, што пацярпелі ад паводкаў, прапанавалі стварыць адмысловы фонд памерам да 500 мільёнаў эўра, сродкі зь якога будуць выкарыстоўвацца таксама краінамі–кандыдатамі.

Старшыня Эўракамісіі Рамана Продзі распавёў аб першапачатковых захадах, якія Эўразьвяз робіць у гэтай сытуацыі: “Вельмі хутка Эўракамісія падрыхтуе тэхнічны праект, потым яго абмяркуе Рада Эўропы і Парлямэнт, таму што вельмі важна, каб існавала ахова грамадзянаў, эўрапейская страхоўка, канцэпцыя агульных інтарэсаў, абароненая супольнай палітыкай”.

Герхард Шродэр, сытуацыя якога зараз ускладняецца выбарчай кампаніяй, упэўнены, што бюджэтны дэфіцыт Нямеччыны не павялічыцца да максымуму ў зьвязку з паводкамі. Гэтаму запабегне агульнаэўрапейскі пакт аб стабілізацыі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG