Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДАЖЫНКАВАЯ ЛІХАМАНКА Ў ПОЛАЦКУ СТАЛАСЯ ПРЫЧЫНАЙ СЬМЕРЦІ ДВУХ СТУДЭНТАЎ


Вінцэсь Мудроў, Полацак

Падобныя мэтады працы, калі ўсё робіцца похапкам, у шалёным тэмпе, ледзь ня круглыя содні, шырока ўжываліся за савецкім часам і трапна менаваліся штурмаўшчынай. Вядома ж, пры падобных падыходах цяжка весьці гаворку пра якасьць будаўніцтва, як і пра захаваньне тэхнікі бясьпекі. Тым больш, што на будаўнічых працах задзейнічана цэлая армія людзей, якія ня маюць адпаведнай прафэсійнай падрыхтоўкі – вайскойцаў тэрміновай службы, студэнтаў, навучэнцаў вучэльняў і тэхнікумаў.

Вынікам дажынкавай ліхаманкі сталася сьмерць двух студэнтаў мясцовага ўнівэрсытэту, якія бэтанавалі пляцоўку на мясцовым стадыёне «Спартак». Паводле сьведчаньня відавочцаў, трагедыя надарылася у чацьвер позна вечарам. У выніку парушэньня тэхнікі бясьпекі чацьвера студэнтаў 3-га курсу інжынэрна-будаўнічага факультэту Полацкага дзяржунівэрсытэту зазналі паразу электрычным токам. У выніку два зь іх – Сяргей Лучко 1980-га і Аляксей Шлакуноў 1982-га году нараджэньня загінулі на месцы, а два другія былі дастаўлены ў рэанімацыю. Пры гэтым стан аднаго з пацярпелых мэдыкі вызначаюць як вельмі цяжкі.

Наступнага дня наваполацкія журналісты спрабавалі высьветліць абставіны здарэньня і даведацца прозьвішчы пацярпелых у афіцыйных інстытуцыях, але посьпеху такія спробы ня мелі.

Тым часам рамонтныя і будаўнічыя працы ў Полацку не спыняюцца ні на хвіліну – сёньня тут быў праведзены чарговы агульнагарадзкі суботнік.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG