Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЗОНЕ ЗАТАПЛЕНЬНЯ АПЫНУЛАСЯ БЕЛАРУСКАЯ АМБАСАДА Ў ПРАЗЕ


Алена Ціхановіч, Прага

(Валавік: ) “Вада паднялася да ўзроўню трэцяга паверху, і мы ўжо ня можам пранікнуць туды. Была ўчора кантрольна-апэратыўная група, назірала за сытуацыяй. Пасьля ўзгадненьня са старастам раёну Троя, мы даехалі туды на чаўнах і паглядзелі, што ўсё ў парадку, будынак не пашкоджаны”.

(Наш. кар.: ) Куды ў выпадку патрэбы могуць зьвярнуцца беларускія грамадзяне? Дзе цяпер шукаць беларускае дыпляматычнае прадстаўніцтва ў Празе?

(Валавік: ) “Амбасада працуе ў рэзыдэнцыі надзвычайнага і паўнамоцнага пасла, вуліца Рамэна Раляна, 6. Мы далі ўсім грамадзянам праз Інтэрнэт на пасольскім вэб-сайце нашы адрасы. Нашыя адрасы накіраваныя таксама ў расейскае, украінскае і казаскае пасольства. Там ёсьць кантактныя тэлефоны і час працы кансуляту”.

Пасольства
Romaina Rollanda 6
160 00 Praha 6
тэл./факс: 333 794 68

Кансулят
Korunovacni 34
160 00 Praha 6
тэл.: 0728 151 283

Час працы
08.00-13.00
14.00-17.00
Панядзелак – Пятніца

Прыём грамадзянаў
09.00-13.00
Панядзелак, Серада, Пятніца


Спадар Валавік дадаў, што частка беларускіх дыпляматаў працуе таксама ў памяшканьні амбасады Расейскай Фэдэрацыі ў Празе. Згаданы інтэрнэт –адрас наступны : www.belarusembassy.cz.
XS
SM
MD
LG