Лінкі ўнівэрсальнага доступу

“ЛУКАШЭНКУ НІЧОГА НЕ ЗАСТАЕЦЦА, ЯК СТАЦЬ НАЦЫЯНАЛІСТАМ І АБАРОНЦАМ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЬЦІ”


Юры Дракахруст, Прага

Паводле яго, цяпер Лукашэнку нічога не застаецца, як стаць нацыяналістам і абаронцам беларускай дзяржаўнасьці. У гэтых умовах, кажа Гайдукевіч, Лукашэнка вымушаны будзе пайсьці на саюз з найбольш буйнымі беларускімі палітычнымі партыямі, каб захаваць сваю ўладу хоць бы да заканчэньня другога тэрміну прэзыдэнцкага праўленьня.

Пэўны час таму хадзілі ўпартыя чуткі, што Лукашэнка можа правесьці рэфэрэндум пра працяг сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў, спалучыўшы гэтае пытаньне з прывабным для часткі беларускага насельніцтва пытаньнем аб інтэграцыі з Расеяй.

Гайдукевіч падкрэсьлівае, што чамусьці ніхто не зьвярнуў увагу на тое, што ўчора Уладзімір Пуцін даў Лукашэнку дакладна зразумець, што Расія не
прызнае трэцяга тэрміну яго прэзыдэнцкага праўленьня.

“Калі раней Лукашэнка хацеў пад маркаю прыняцьця Канстытуцыйнага
акту аб саюзе працягнуць сваё прэзыдэнцкае праўленьне, то цяпер у яго застаўся адзін варыянт - правесьці рэфэрэндум аб уваходжаньні Беларусі ў склад Расеі", - лічыць лідэр лібэрал-дэмакратаў Сяргей Гайдукевіч.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG