Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯК НА ІНТЭГРАЦЫЙНЫЯ ІНІЦЫЯТЫВЫ ЎЛАДЗІМЕРА ПУЦІНА ГЛЯДЗЯЦЬ СУСЕДЗІ БЕЛАРУСІ І РАСЕІ?


Юры Дракахруст, Прага

(Гарань: ) “Я мяркую, што не адбудзецца аніякіх істотных зьменаў у беларуска-расейскіх дачыненьнях. Будзе працягвацца гульня на ўзроўні рыторыкі, выкарыстаньне гэтых інтэграцыйных лёзунгаў пра адзіную дзяржаву. Аднак мне падаецца, што да гэтай адзінай дзяржавы вельмі і вельмі далёка. Бо колькі б мы ні казалі пра інтэграцыянісцкія, прарасейскія настроі Лукашэнкі, сваёй дзяржаваю ён хоча кіраваць самастойна і здаць незалежнасьць Беларусі, якая прыносіць яму такія прыбыткі і дзе ён зьяўляецца аўтарытарным дыктатарам, ён не захоча. Так што аніякага ўваходжаньня Беларусі – ці як асобнага рэгіёну, ці сваімі вобласьцямі ў склад Расейскай Фэдэрацыі.

Я б хацеў адзначыць важнасьць такога фактару, як збліжэньне Расеі з Захадам. У гэтай сытуацыі Пуціну трэба неяк дыстанцыявацца ад Лукашэнкі, бо Пуцін гаворыць пра сяброўства з Захадам, а рэжым Лукашэнкі - адназначна антызаходні. Пуцін ня будзе ахвяраваць Лукашэнкам, бо гэта адзін зь нешматлікіх саюзьнікаў Расеі, але дэманстрацыя супярэчнасьцяў, непаразуменьняў нават патрэбная для Пуціна. І для Лукашэнкі, дарэчы, таксама.

Я выключаю, што Пуцін можа прад’явіць падобны ультыматум Украіне. Ён дастаткова прагматычны палітык. Мне здаецца, што зьнікла рыторыка часоў Ельцына. Мне падаецца, што Пуцін будзе прывязваць Украіну да Расеі іншымі сродкамі, напрыклад, праз Эўраазіяцкую супольнасьць.

Пуцін разумее, што тая інтэграцыянісцкая рыторыка, якая спрацоўвае ў Беларусі, на Ўкраіне выкліча магутны супраціў”.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG