Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВІЦЕБСКУ РАСПАЧАЎСЯ ЗБОР АХВЯРАВАНЬНЯЎ НА МЭМАРЫЯЛЬНЫЯ КРЫЖЫ Ў КУРАПАТАХ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Першапачаткова градзкія ўлады забаранілі збор ахвяраваньняў, які сябры КХП БНФ меліся праводзіць на самых шматлюдных мясьцінах у Віцебску: каля славутага “Сіняга дому” ды ў раёне плошчы Перамогі. Дазвол быў дадзены толькі на акцыі ў сквэры каля плошчы Леніна – афіцыйна прызначаным дзеля правядзеньня пікетаў месцы, дый тое пры ўмове пікетаваньня 2 разы на тыдзень, хаця сябры КХП БНФ былі гатовыя зьбіраць сродкі на ўсталяваньне памятных крыжоў у Курапатах штодня…

Сёньня прайшла першая акцыя па зборы дабрачынных ахвяраваньняў. Паводле ейных сёньняшніх удзельнікаў Аляксандра Салаўяна ды Яна Дзяржаўцава, віцябляне досыць прыхільна ставяцца да ініцыятывы КХП БНФ, і сябры партыі плянуюць працягваць зьбіраньне сродкаў штопанядзелка ды штосерады на працягу бліжэйшых двух месяцаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG