Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ЧЫМ ПРЫЧЫНА СЁЛЕТНІХ КЛІМАТЫЧНЫХ ПАРАДОКСАЎ


Натальля Судлянкова, Прага

Некаторыя навукоўцы кажуць, што ўсё гэта – наступствы Эль-Нінья. Ці “Малыша”, калі перакласьці з гішпанскай мовы.

Эль-Нінья – гэта кліматычны эфэкт, які зьвязаны з пацяпленьнем усясьветнага акіяну, асабліва ўсходняе часткі Ціхага Акіяну. Пацяпленьне мяняе накірунак акіянічных плыняў, што ў сваю чаргу зьмяняе накірунак вятроў і сэзонны малюнак ападкаў.

Апошнім разам Эль-Нінья разбурыў эканоміку афрыканскіх і амэрыканскіх краінаў. Сёлета ў Індыі сотні людзей загінулі ад паводкаў, але астатнія рэгіёны краіны пакутуюць ад засухі.

Але некаторыя эўрапейскія кліматолягі сьцьвярджаюць, што да сёлетніх паводкаў Эль-Ніньня пакуль ня мае ніякага дачыненьня. Эль-Ніньня яшчэ прыйдзе ўвосень. Тое, што адбываецца цяпер, зьвязана зь іншымі падзеямі.

Чэскі кліматоляг Іржы Свобада ўпэўнены, што праяўляюцца адначасова некалькі цыкляў. Апошнія 50 год былі адносна сухімі. Можна меркаваць, што наступае так званы 90-гадовы кліматычны цыкль. Для ягонага пачатку характэрныя высокія тэмпературы і навальніцы. Апошні раз аналягічныя падзеі адбываліся ад 1910 па 1940 гады.

Іржы Свобада сьцьвярджае, што гэты новы 90-гадовы цыкль пачаўся сьпёкай і паводкамі ў 1997 і 1998 гадох.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG