Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ПРАЗЕ Ў СУВЯЗІ З ПАВОДКАЙ – НАДЗВЫЧАЙНАЕ СТАНОВІШЧА


Ул. інф.

Зачыненыя некалькі станцыяў мэтро, масты; усе астатнія сродкі гарадскога транспарту дзейнічаюць у надзвычайным рэжыме, аплата за праезд адмененая: сёньня праскае мэтро, напрыклад, бясплатнае. Сьпіс праскіх вуліцаў, жыхары якіх падлягаюць эвакуацыі, дасягнуў паўсотні. У гэтых зонах ужо няма электрычнасьці і вады. Пражане запасаюцца вадой з кранаў і ў бутэльках, купляюць прадукты ў запас, з-за чаго ў крамах утварыліся надзвычайныя чэргі. Банкі папярэджваюць, што, магчыма, ня будуць працаваць у бліжэйшыя дні, таму чэргі стаяць і каля банкаматаў. Для размяшчэньня экакуяваных свае плошчы прадстаўляюць гатэлі, школы. Тамаеравы шпіталь адкрыў нават сваё супрацьатамнае бомбасховішча. Агульнай панікі, аднак, у Празе няма, галоўнае, што грамадзяне прастаянна атрымліваюць папярэджаньні і актуальную інфармацыю. Яна гучыць па радыё, тэлебачаньні, у грамадзкім транспарце, абвешчаныя нумары тэлефонаў крызісных штабоў.
XS
SM
MD
LG