Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКАЯ АПАЗЫЦЫЯ НАСТОЙВАЕ НА ЗЬМЕНАХ ВЫБАРЧАГА ЗАКАНАДАЎСТВА


Уладзімер Глод, Менск

Слуханьні, якія мусяць адбыцца на пачатку верасьня, праводзяцца з ініцыятывы Кансультацыйнай рады апазыцыйных палітычных партыяў. Кіраўнік групы экспэртаў у галіне заканадаўства Міхаіл Пліска так тлумачыць неабходнасьць слуханьняў:

(Пліска: ) "Асноўная нашая мэта — зьвярнуць увагу на тое, што беларускае заканадаўства ня ёсьць дэмакратычным, данесьці гэты пункт гледжаньня да шырокай грамадзкасьці. Мы будзем дамагацца, каб былі ўнесеныя істотныя зьмены ў выбарчае заканадаўства, каб гэтыя зьмены прывялі да таго, што Выбарчы кодэкс адпавядаў бы міжнародным стандартам".

Кансультацыйная рада ўжо афіцыйна зьвярнулася да кіраўніка Бюро дэмакратычных інстытутаў і правоў чалавека Жэрара Студмана з просьбай прааналізаваць тыя палажэньні Выбарчага кодэксу, якія тычацца абраньня дэпутатаў мясцовых органаў улады, а таксама выказаць свае меркаваньні наконт тых мінімальных зьменаў, што прапануе ўнесьці ў кодэкс апазыцыя. Запрашэньні для ўдзелу ў слуханьнях накіраваныя таксама парлямэнцкай "тройцы", Міжпарлямэнцкай асамблеі СНД ды іншым міжнародным і беларускім арганізацыям.

Аднак ці ня будзе ўся гэтая праца марнай? Улады могуць альбо ўвогуле не прыслухацца да думкі апазыцыі, альбо абмежавацца нязначнымі зьменамі, як гэта было, напрыклад, два гады таму, калі ў Беларусі праводзілася парлямэнцкая кампанія. Спадар Пліска спадзяецца, што гэтым разам усё ж будзе інакш.

(Пліска: ) "Я лічу, што калі ніякіх зьменаў ня ўносіць у Выбарчы кодэкс, дык можна гарантаваць, што міжнародныя структуры не прызнаюць вынікі выбараў у мясцовыя саветы, таму што ў Выбарчым кодэксе ёсьць артыкулы, якія ўлада можа скарыстаць на сваю карысьць".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG