Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ПАМЕЖЖЫ БЕЛАРУСІ З РАСЕЯЙ ЗНОЙДЗЕНЫ ТРУП ПОЛЬСКАГА ГРАМАДЗЯНІНА


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Труп са шматлікімі рэзанымі ранамі рук быў знойдзены ў грамадзкай прыбіральні, тым часам грузавая машина з усімі дакумэнтамі знаходзілася на стаянцы, тамсама былі й грошы. Паводле раённага пракурора Валерыя Струкава, апэратыўная група ды экспэрты-адмыслоўцы схільныя меркаваць, што ў дадзеным выпадку мела месца самагубства польскага грамадзяніна.

Зьвесткі пра гэтае здарэньне пададзеныя ў Польскую Амбасаду.

У маленькім – усяго каля дзьвюх тысячаў жыхароў – Езярышчы падобных здарэньняў не было ад самага адкрыцьця тут памежнага пераходу. Хаця тутэйшыя людзі лічаць, што ўладам варта было б усталяваць тут больш жорсткі кантроль за машынамі, якія йдуць з расейскага боку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG