Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СОЙМ КХП-БНФ ПРЫНЯЎ ЗАЯВУ АБ ПАРУШЭНЬНІ ПРАВОЎ ВЕРНІКАЎ


Альгерд Невяроўскі, Менск

У ліпені т.зв. Палата прадстаўнікоў ухваліла новы варыянт закону "Аб веравызнаньнях і свабодзе сумленьня ў Рэспубліцы Беларусь". Сябры Сойму КХП БНФ лічаць, што гэты законапраект надае прывілеяваны статус Рускай Праваслаўнай Царкве. Іншыя ж канфэсіі ў Беларусі трапляюць у дыскрымінацыйнае становішча.

Прыкладам такой дыскрымінацыі, на думку сябраў Сойму, стала нядаўняе разбурэньне будынку Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў пасёлку Пагранічны на Гарадзеншчыне. Аўтары заявы лічаць, што ў прыняцьці новага закону "Аб веравызнаньнях..." зацікаўленыя імпэрскія колы Расеі. Маўляў, такім чынам яны хочуць пасварыць беларусаў на рэлігійнай глебе, стварыць у Беларусі кіраваны канфлікт, а пасьля выступіць у ролі ўзброеных міратворцаў.

Сойм КХП БНФ заклікае грамадзянаў Беларусі патрабаваць ад уладаў спыніць падрыхтоўку да канчатковага прыняцьця гэтага закону, выконваць закон "Аб веравызнаньнях" 1992 году. Аўтары заявы прапануюць людзям зьвяртацца ў справе парушэньня правоў вернікаў у камітэт па правах чалавека ААН, у міжнародны Гаагскі суд, а таксама ствараць ініцыятыўныя групы дзеля абароны права на свабоду сумленьня.
XS
SM
MD
LG