Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КУЛЬТУРНА-СПАРТЫЎНЫ ФЭСТ СВАБОДНАГА ПРАФСАЮЗУ ПОЛАЧЧЫНЫ


Вінцэсь Мудроў, Наваполацак

Фэстывальны табар месьціўся на старажытных валах – парэштках старажытнай цьвердзі «Сокал», узьведзенай маскоўскім войскам пад час Інфлянцкай вайны 16 стагодзьдзя, а таму самі імпрэзы пачаліся зь гістарычнага экскурсу і наведаньня старажытнага кургану, дзе, паводле паданьня, пахаваныя ваяры беларуска-літоўскага войска, якія штурмавалі цьвердзь у верасьні 1579 году.

Удзельнікі фэсту – а ў ім бралі ўдзел сябры суполак Свабоднага прафсаюзу вытворчага аб’яднаньня «Нафтан», наваполацкай цеплаэлектрацэнтралі ды іншых прадпрыемстваў рэгіёну, – спаборнічалі на футбольным полі ды валейбольнай пляцоўцы, лавілі рыбу, удзельнічалі ў віктарынах, а ўвечары разам зь мясцовымі жыхарамі, арганізавалі дыскатэку. На фэсце таксама прысутнічалі госьці зь Менску і кіраўнікі ніжэйшага зьвяна шэрагу афіцыйных прафсаюзаў Полаччыны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG