Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ГОМЕЛЬСКАЙ ФАБРЫЦЫ “СПАРТАК” САПСАВАНЫЯ ГАРАЧЫНЁЙ ЦУКЕРКІ ПЕРАПРАЦОЎВАЮЦЬ НА НОВЫЯ


Казімер Яноўскі, Гомель

На кандытарскай фабрыцы “Спартак” пацьвярджаюць, што гарачае лета ўскладніла выпуск шакалядных цукерак. Ад высокай тэмпературы яны не астуджаюцца, да таго ж, як кажуць тут, “сівеюць” – гэта калі на паверхні шакяладу крышталізуецца ў выглядзе белаватага налёту какава-алей.

Што да разьмяклых гатовых цукерак, якія псуюцца на складах і вяртаюцца на перапрацоўку, то на фабрыцы на гэтую тэму адмаўляюцца даваць які-небудзь камэнтар.

Старшыня праўленьня акцыянэрнага таварыства “Спартак” Ганна Серанок ў сваю чаргу заўважыла:

(Серанок: ) “Вы ж бачыце, якая ў нас гарачыня – да 50 градусаў. Вось і ўвесь адказ. Вельмі нізкі і попыт пакупнікоў. Лета, эканоміка ляжыць. У асноўным людзі пераходзяць на гародніну, садавіну. Мы ж гналі тэмпы, аб’ёмы”.

У абласным цэнтры гігіены і эпідэміялёгіі пацікавіўся, як санітарная служба ставіцца да ацэнкі якасці перарапрацаваных цукерак. Распавядае загадчыца аддзелу гігіены харчавання Людміла Скаромная.

(Скаромная: ) “Мы па паказьніках бясьпекі ацэньваем, якія рэглямэнтуюцца санітарнымі правіламі 11-63. Гэта – ступень мікрабіялягічнай чысьціні і ўтрыманьне соляў цяжкіх мэталаў. Вось і ўсё. Іншыя паказьнікі не ўваходзяць у функцыю сандзяржднагляду. Шакалядныя цукеркі сэртыфікуюцца, і таму іх спажывецкія якасці кантралюе цэнтар стардартызацыі і мэтралёгіі. Наша галіна кантролю – гэта паказьнікі бясьпекі, – сьцвярджае Людміла Скаромная.

Колькі шакаляднай прадукцыі вернута са складоў у цэхі на перапрацоўку, сказаць цяжка. Што ж да аб’ёмаў выпуску цукерак, то за сем месяцаў гэтага году “Спартак” не дацягнуў на леташняга ўзроўню самы мізэр – меней чым 50 кіляграмаў.


Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG