(Статкевіч: ) “Прынцыповая пазыцыя нашай партыі адносна мясцовых выбараў – гэта барацьба за тое, каб у адной акрузе быў толькі адзін апазыцыйны кандыдат. Вось адгукнуўся, хоць і са спазьненьнем, спадар Гайдукевіч. З усімі партыямі-ўдзельніцамі Кансультацыйнай Рады Апазыцыйных Партыяў мы гатовыя дамаўляцца аб падзеле акругаў, аб каардынацыі намаганьняў у вылучэньні нашых прадстаўнікоў у выбарчыя камісіі і ў назіральнікі. Гэта наша прынцыповая пазыцыя.
Я даведаўся нядаўна, што вырашыў каардынаваць з намі свае намаганьні Гайдукевіч – добра. З Калякіным і Бухвоставым мы ўжо каардынуем”.