Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МЗС БЕЛАРУСІ ЗЬДЗІЎЛЕНЫ


Валер Каліноўскі, Менск

Прэcавы сакратар МЗС Беларусі Павал Латушка сёньня заявіў, што ў ягоным ведамстве "зьдзіўленыя" ўчорашняй заявай амабасады ЗША ў Беларусі адносна камэнтару беларускага МЗС да справаздачы Дзярждэпартамэнту ЗША ў справе правоў чалавека. Але ад больш дэталёвых камэнтароў Павал Латушка адмовіўся, зазначыўшы, што пазыцыя ўраду Беларусі ўжо была дакладна выкладзеная раней і перададзеная ў Дзярждэпартамэнт. Сутнасьць яе ў тым, што нібыта сытуцыя з правамі чалавека ў краіне адпавядае міжнародным стандартам. Нагадаю, што амбасада ЗША выказала заклапочанасьць новымі фактамі — справамі супраць журналістаў "Пагоні", "Нашай свабоды", "Рабочага", крымінальным перасьледам лідэра АГП Анатоля Лябедзькі і разбурэньнем храму БАПЦ у пасёлку Пагранічны на Гарадзеншчыне.

Другая падстава для зьдзіўленьня афіцыйных менскіх уладаў фактычна пацьвярджае заклапочанасьць амабасады ЗША становішчам з правамі чалавека ў Беларусі. Гэта крок трох жыхароў Гомеля — Уладзімера Буханава, Сьвятаслава Шапавалава і Сяргея Корнева, якія папрасілі палітычнага прытулку ва Ўкраіне з прычыны палітычнага перасьледу з боку беларускіх уладаў.

МЗС Беларусі пакуль не зрабіў нейкіх пэўных высноваў пра матывы ўчынку гэтых грамадзянаў і іхны статус. Гаворыць Павал Латушка:

(Латушка: ) "Па-першае, мы маем інфармацыю, што згаданыя трое грамадзянаў Беларусі нелегальна апынуліся ва Ўкраiне. У дадзены момант мы ўдакладняем прадмет іх інтарэсаў ва Ўкраіне, а таксама праводзім дзеяньні па пацьвярджэньні асобаў згаданых грамадзянаў. Мы ўдакладняем характар іх палітычных патрабаваньняў, а таксама ў чым складаецца сутнасьць іхных прэтэнзіяў. Пасольства Беларусі ва Ўкраіне працягвае адсочваць разьвіцьцё сытуацыі".

Сытуацыя з гэтымі ўцекачамі можа стаць падставай для пагаршэньня адносінаў афіцыйнай Беларусі з Украінай.

Нарэшце, трэцяя падстава для зьдзіўленьня беларускіх уладаў: Павал Латушка сёньня пацьвердзіў, што Эўразьвяз прапанаваў Беларусі свой варыянт выйсьця з канфлікту з АБСЭ. Гэты дакумэнт атрымаў беларускі амбасадар у Брусэлі Сяргей Мартынаў. Гаворыць прэсавы сакратар МЗС Павал Латушка:

(Латушка: ) "На жаль, гэтыя прапановы зьяўляюцца толькі часткай вялікага дакумэнта Эўразьвязу, са зьместам якога беларускі бок да гэтага часу не азнаёмлены. Зь іншага боку, са зьместам гэтага дакумэнту азнаёмленыя Польшча і Літва, як нам вядома".

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG