Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У БЕЛАРУСІ ЎЛАДЫ РАЗБУРАЮЦЬ ЦАРКВУ І БУДУЮЦЬ МУЗЭЙ ЛУКАШЭНКІ


Алена Панкратава, Прага

Як піша швэйцарская “Neue Zuercher Zeitung”, вядомы на ўвесь сьвет беларускі аўтакрат ніколі не абміне магчымасьці нагадаць пра сябе як пра бацьку нацыі. То ён ускочыць на трактар, паедзе па бяскрайніх бульбяных палетках і такім чынам нагадае насельніцтву, што сам паходзіць з народу… То ён пракоціцца на ролікавых лыжах па вуліцах беларускай сталіцы і прадэманструе менчукам, што значыць фізкультура і спорт у ягоным жыьці. То ён пачне паддобрывацца да моладзі, якая, аднак, больш глядзіць на Захад і вельмі далёкая ад таго, каб падзяляць ягоную настальгію па савецкай імпэрыі.

Але вось, праўдападобна, Лукашэнка захацеў зрабіць са сваёй пэрсоны гэтак званага ўлюбёнца нацыі. У ягонай роднай вёсцы, у хаце ягонага дзяцінства будуецца сапраўдны гістарычна-культурніцкі храм, дом-музэй, чыя экспазыцыя прысьвечаная першым гадам жыцьця беларускага лідэра. Сярод насельніцтва разгорнутая актыўная праца па зборы дзіцячых фатакартак Лукашэнкі. Прэзыдэнт-немаўлятка, прэзыдэнт-школьнік, прэзыдэнт-юны фізкультурнік. Прэзыдэнт – сапраўдны падшыванец з народных шэрагаў. Мяркуецца, што шчырай дзіцячай усьмешкі на фотаздымках дастаткова, каб спыніць імклівае падзеньне рэйтынгу Лукашэнкі дый таксама крызыс у эканамічным і палітычным жыцьці краіны.

Як паведамляе “Neue Zuercher Zeitung” са спасылкай на беларускія крыніцы, будаўнічыя работы гэтак званага новага храму кантралююцца на самым высокім узроўні.

Тым часам, сапраўдныя храмы ў Беларусі разбураюцца. У сваім артыкуле “Бульдозэрам – па веры”, які надрукаваны ў бэрлінскай газэце “ТАZ”, нямецкая журналістка Барбара Эртэль распавядае пра разбурэньне будынку, які належыць беларускай праваслаўнай аўтакефальнай царкве. Падобнае руйнаваньне культавай пабудовы ёсьць сапраўднай непагавай кіраўніцтва да свабоды веравызнаньня беларускіх грамадзянаў, піша “ТАZ” і працягвае: Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква перасьледавалася ў краіне як пры савецкай уладзе, так і цяпер. Яна па-ранейшаму знаходзіцца за мяжой, у выгнаньні, ёй і дагэтуль адмаўляюць у рэгістрацыі.

Як піша нямецкая журналістка, беларускае кіраўніцтва перасьледуе ня толькі саму царкву, але і тых, хто проста згадвае пра яе. Так газэта “Наша Ніва”, якая на пачатку году надрукавала віншавальны калядны ліст да вернікаў сьвятара беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы -айца Яна Спасюка, а таксама расклад службаў, атрымала папярэджаньне з боку уладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG