Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЖЫХАРЫ ВІЦЕБШЧЫНЫ ЎСЁ РАДЗЕЙ ВЫПІСВАЮЦЬ МЯСЦОВЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ГАЗЭТЫ


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Так, газэта “Міёрскія навіны” страціла ў гэтым квартале каля 800 сваіх чытачоў. Докшыцкая “раёнка” пад назвай “Родныя вытокі” недалічылася каля 700 падпісчыкаў. Гэтыя “страты” складаюць каля 4-5 адсоткаў ад агульнага ліку ўсіх жыхароў кожнага раёну… Найбольшая колькасьць чытачоў, якія адмовіліся чытаць мясцовую дзяржаўную прэсу, жыве ў Глыбоцкім раёне ды складае амаль тысячу чалавек. Такім чынам, наклад “Весьніка Глыбоччыны” зьменшыўся адразу да 5 з паловаю тысячаў асобнікаў, затое вырас рэйтынг папулярнасьці тутэйшай недзяржаўнай газэты “Вольнае Глыбокае”… Праўда, у іншых раёнах альтэрнатывы дзяржаўнай прэсе пакуль што няма.
XS
SM
MD
LG