Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МІЖНАРОДНЫЯ ЖУРНАЛІСЦКІЯ АРГАНІЗАЦЫІ ПАДТРЫМВАЮЦЬ БЕЛАРУСКІХ ЖУРНАЛІСТАЎ


Ул. інф.

Гэтыя арганізацыі абядноўваюць прадстаўнікоў каля 18 тысячаў выданьняў з больш як сотні краінаў сьвету. Іх штаб-кватэра знаходзіцца ў Парыжы. У чэрвені прэзыдэнт Усясьветнага рэдактарскага Форуму Глорыя Андэрсан ужо выказвала пратэст з нагоды асуджэньня журналістаў “Пагоні” Міколы Маркевіча і Паўла Мажэйкі.

Гэтым разам у лісьце, накіраваным на імя Аляксандра Лукашэнкі, Глорыя Андэрсан адзначае, што абвінавачваньне ў паклёпе выглядае палітычным манэўрам, мэта якога – зачыніць “Нашу Свабоду”, паколькі рэдакцыя ня ў стане выплаціць такую вялікую суму кампэнсацыі.

Мы нагадваем, -- адзначаецца ў лісьце, -- што любая матэрыяльная кампэнсацыя за страты павінна быць адэкватнай шкодзе, выкліканай магчымым паклёпам. Акрамя таго, публічныя дзеячы павінны разумець, што іх крокі будуць вывучацца больш прадузята, чым дзеяньні звычайных грамадзянаў . Мы разьлічваем атрымаць гарантыі, што спадар Тозік зьменшыць ягоныя патрабаваньні да ацэнкі стратаў, і газэта Наша Свабода пазьбегне пагрозы.

Мы патрабуем ад Вас гарантыяў, што Вашая краіна будзе паважаць міжнародныя стандарты, -- гаворыцца ў лісьце, накіраваным на імя Аляксандра Лукашэнкі Ўсясьветнай газэтнай Асацыяцыяй і Усясьветным рэдактарскім Форумам.
XS
SM
MD
LG