Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НОВЫЯ ЗЬВЕСТКІ ПРА ШАГАЛА


Ул. інф.

Паводле віцебскага гісторыка Аркадзя Падліпскага, справа малодшай сястры вялікага мастака падае шэраг зьвестак, датычных віцебскага пэрыяду жыцьця сям’і і радні Шагалаў у 1920-21 гадох.

Апрача пацьверджаньня раней вядомых фактаў у справе ёсьць і шэраг невядомых раней зьвестак. Да прыкладу, цяпер стаўся вядомым узрост бацькі Шагала, а таксама тое, што па сьмерці першай жонкі ён, згодна зь юдэйскам звычаем, ажаніўся зь ейнай сястрой.

Як паведаміў Падліпскі, з дакумэнтаў вынікае, што Мар’яська Шагал падала рапарт пра звальненьне з ВЧК і зьбіралася выехаць у Пецярбург. Але напярэдадні яе “арыштавалі адміністрацыйным чынам на 30 сутак без выкананьня службовых паўнамоцтваў” за разгалошаньне таямніцы існаваньня цэнзуры пры губчэка.
XS
SM
MD
LG