Лінкі ўнівэрсальнага доступу

КАНГРЭСМЭН ЗША КРЫСТАФЭР СЬМІТ ВЫСТУПІЎ З ЗАЯВАЙ З ПРЫЧЫНЫ РАЗБУРЭНЬНЯ Ў БЕЛАРУСІ ЦАРКВЫ


Ул. інф.

«Гэтае нечуванае злачынства зноў дэманструе якім жорсткім, скарумпаваным і амаральным стаў Лукашэнкаў рэжым», - заявіў Сьміт. «Ці ў Беларусі сёньня няма нічога сьвятога, што рэжым мусіць апускацца так нізка, каб руйнаваць парафіяльную царкву? З таго часу, як Лукашэнка давёў Беларусь да стану дзяржавы-парыі ў сэрцы Эўропы, ягоныя дзеяньні больш мяне не зьдзіўляюць», - зазначыў Сьміт.

«Я асуджаю сп. Лукашэнку і беларускі ўрад за цынічнае разбурэньне гэтага культавага будынка. Нягледзячы на царкоўныя разыходжаньні паміж дзьвюма пасялковымі парафіямі, умяшаньне ўлады было недапушчальнае, а разбурэньне царквы - нічым не апраўданае», - заявіў Сьміт. «Гэта яшчэ раз паказвае сапраўдны характар Лукашэнкавага рэжыму і ўмацоўвае маю рашучасьць давесьці да прыняцьця Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі».

Акт аб Дэмакратыі ў Беларусі 2002 паспрыяе разьвіцьцю дэмакратыі, захаваньню правоў чалавека і прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі. Гэты акт дазволіць павялічыць дапамогу дзеяньням, што спрыяюць пабудове дэмакратыі, заахвоціць правядзеньне свабодных і справядлівых парлямэнцкіх выбараў і абвесьціць санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, улучна з адмовай уезду ў Злучаныя Штаты для высокапастаўленых афіцыйных асобаў гэтага рэжыму.

Гэльсынкская камісія Злучаных Штатаў ­ незалежнае фэдэральнае агенцтва, якое паводле статуту займаецца назіраньнем і заахвочваньнем ажыцьцяўленьня Гэльсынкскіх пагадненьняў. У склад камісіі, створанай у 1976 годзе, уваходзяць 9 сэнатараў, 9 дэпутатаў Палаты Прадстаўнікоў і па адной асобе ад Дзяржаўнага Дэпартамэнту, Міністэрства Абароны і Міністэрства Гандлю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG