Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІКТАРА ІВАШКЕВІЧА БУДУЦЬ СУДЗІЦЬ 11 ВЕРАСЬНЯ


Ул. інф.

Нагадаем, што ў часе леташняй прэзыдэнцкай кампаніі газэта “Рабочы” падрыхтавала спэцвыпуск з артыкулам “Злодзей павінен сядзець у турме”. Плянавалася, што выданьне з матэрыяламі пра кандыдата ў прэзыдэнты Аляксандара Лукашэнку выйдзе накладам 400 тысячаў асобнікаў, аднак спэцвыпуск быў арыштаваны яшчэ ў друкарні. У выніку, пракуратура абвінаваціла Івашкевіча ў абразе кіраўніка дзяржавы і ўзбудзіла крымінальную справу.

У адпаведнасьці зь беларускім заканадаўствам Віктару Івашкевічу пагражае пакараньне ў выглядзе пазбаўленьня волі на пяць гадоў.
XS
SM
MD
LG