Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НАВІНЫ ЎСЯСЬВЕТНАЙ КУЛЬТУРЫ


Вячаслаў Ракiцкi, Прага

Да гэтай даты прымеркаваная выстава фотаздымкаў, што адчынiлася ў Лёндане. У экспазыцыi ёсьць здымкi, якiя публiка ўбачыць упершыню – сэрыя працаў фатографа Дугласа Кiрклэнда для часапiсу “Look” 1961 году. Як распавёў сам Кiрклэнд, здымкi адбывалiся ў два этапы. Спачатку быў афiцыйны: ў студыi прысутнiчалi асыстэнты i грымёры. А пасьля Мэрылiн запатрабавала, каб усе, акрамя майстра, пакiнулi памяшканьне. Тады i былi зробленыя тыя ўнiкальныя здымкi, што сёньня публiка пабачыла ўпершыню.

ЗЛУЧАНЫЯ ШТАТЫ. Дзевяць амэрыканскiх гарнякоў, якiя цягам трох дзён былi заблякаваныя ў адной з капальняў у штаце Пэнсыльванiя, прадалi права на кнiгу i тэлефiльм пра свае прыгоды. Тэлефiльм пра гэтую гiсторыю здыме кампанiя “Walt Disney”, кнiгу выдасьць выдавецтва “Hyperion”. Адвакат, якi прадстаўляе iнтарэсы ўратаваных гарнякоў, сказаў, што яны атрымалi болей за 120 прапановаў прадаць правы на кнiгу i фiльм. Сёньня гарнякi сустракаюцца з прэзыдэнтам Джорджам Бушам, якi прыляцiць да iх у гарадок Сомэрсэт. Паводле прадстаўнiка Белага Дому, Буш пахвалiць iх за гераiзам i скажа, што яны зьяўляюцца ўвасабленьнем духу Амэрыкi.

ШАТЛЯНДЫЯ. У нядзелю ў шатляндзкай сталiцы Эдынбургу стартаваў найбуйнейшы тэатральны фэстываль у сьвеце – знакамiты “фрындж”. Па галоўнай вулiцы гораду – гэтак званай “Каралеўскай мiлi” – прайшоў парад-карнавал, за якiм назiралi, паводле падлiкаў арганiзатараў, каля 150 тысячаў чалавек. Цягам трох тыдняў у тэатрах, клюбах, пабах, школах i проста пад адкрытым небам будуць паказаныя болей за 1500 спэктакляў, канцэртаў, шоў i прэформэнсаў. Фрындж распачаўся ў 1947 годзе выпадкова. Атрымалася так, што на афiцыйны эдынбургскi фэстываль мастацтваў тады прыехалi болей актораў, чым меркавалася. “Лiшнiя” наладзiлi свае спэктаклi на вулiцах i ў пабах. І з таго часу такi фэстываль стаў ладзiцца рэгулярна. З поспехам на фрынджу выступалi i тэатры зь Беларусi – “Вольная сцэна” i Тэатр iмя Якуба Коласа.

НЯМЕЧЧЫНА. У Дзюсэльдорфе распачаўся найбуйнейшы ў сьвеце кiрмаш сучаснай моды. Цягам трох дзён сваю прадукцыю, разьлiчаную на наступны вяснова-летнi сэзон, пакажуць каля дзьвюх тысячаў вытворцаў з 39 краiнаў. Упершыню на кiрмашы, якi сёлета адбываецца пад лёзунгам “жанчына-мужчына”, разам дэманструюцца жаночае i мужчынскае адзеньне. Але зь гледзiшча колькасных паказчыкаў дамская мода адназначна прэвалюе: на 300 мужчынскiх калекцыяў прыпадае 1350 жаночых. Дзюсэльдорфскi кiрмаш адбываецца ў складаныя для вытворцаў моды часы. Кан’юнктура ў галiне – самая дрэнная за апошняе дзесягодзьдзе.

XS
SM
MD
LG