Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

РАСЕЙСКІ БОК СУПРАЦЬ “ПАЛІЎНАЙ РАЗЬВЁРСТКІ” НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ


Уладзімір Глод, Менск

Увечары 1-га жніўня многія расейскія СМІ распаўсюдзілі фрагмэнты размовы віцэ-прэм’ера ўраду краіны Віктара Хрысьценкі з журналістамі.

“Мы ня можам прымусіць расейскіх нафтавікоў за свой кошт падтрымліваць пастаўкі нафты ва ўмовах эксклюзіўных рашэньняў беларускага кіраўніцтва”, - сказаў Хрысьценка.

Яго словы сталі адказам на заяву Аляксандра Лукашэнкі, які 25-га ліпеня на сэлектарнай нарадзе публічна сказаў, што камэрцыйныя структуры, якія пастаўляюць у Беларусь нафту, павінныя ахвяраваць 20-ць тысячаў тонаў дызэльнага паліва.

Ужо на наступны дзень пасьля нарады канцэрн Белнафтахім прыняў рашэньне, у адпаведнасьць зь якім у жніўні з кожнай тоны нафты, якая увозіцца ў Беларусь, 23 кг дызэльнага паліва павінныя бясплатна адгружацца ў калгасы і саўгасы Беларусі. Своеасаблівая “паліўная разьвёрстка”.

Віктар Хрысьценка заявіў журналістам, што цяперашнія адносіны расейскіх нафтавых кампаніяў з нафтаперапрацоўчымі заводамі Беларусі выходзяць за межы законаў, а часам знаходзяцца і “за межамі разумнага сэнсу”.

Камэнтуе заяву Віктара Хрысьценкі кіраўнік грамадзкай арганізацыі Беларуская грамадзкая ініцыятыва Міхаіл Марыніч:

(Марыніч: ) “Для мяне яна ня стала нечаканасьцю. Расейскія палітыкі пачалі актыўна заступацца за свае суб’екты гаспадараньня. Калі раней для Беларусі рабілася пэўнае выключэньне, зараз Масква патрабуе, каб беларускія ўлады строга прытрымліваліся закону і не стваралі дзяржаўнага рэкету, як гэта здараецца сёньня. Фактычна беларускія ўлады выставілі ўльтыматум: альбо аддавай бясплатна салярку, альбо цябе выкінуць з транзітнага шляху на Захад. Расейскі ўрад дае зразумець, што, калі паборы ня скончацца, яны перакіруюць свае нафтавыя патокі”.
XS
SM
MD
LG