Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЯН СПАСЮК: УЦЯКАЦЬ НЕ ЗЬБІРАЮСЯ, АДЧУВАЮ ЎЛАСНУЮ РАЦЫЮ


Сяргей Астраўцоў, Горадня

Ян Спасюк сказаў, прывёў словы Мітрапаліта Аляксандра, які знаходзіцца ў ЗША “Можна зруйнаваць сьцены, але душы людзей, якія бачылі гэтыя сьцены, зруйнаваць немагчыма”.

Сьвятар заўважыў, што мясцовыя ўлады – выканаўцы і ўсю віну за руйнаваньне царквы ўскладае на кіраўніка дзяржавы. Беларуская аўтакефальная праваслаўная царква ў Беларусі не зарэгістраваная, але чаму? Бо ўлады ня хочуць, каб у Беларусі было нешта беларускае. Не апошнюю ролю ён адводзіць ролю рускай праваслаўнай царквы. Паводле Спасюка, руская праваслаўная царква і сьвятары актыўна ўдзельнічалі ў цкаваньні яго. Досыць прыкладу, што мясцовы бацюшка блаславіў рабочых на разбурэньне царквы.

Людзі, калі пачалі ламаць царкву, пракалі, прасілі, настаўнікі выкрыквалі, што, каб лепей гэтыя сродкі скарысталі, каб выплаціць адпускныя настаўнікам.

Ян Спасюк сказаў, што прыходзілі бацькі з малымі дзецьмі, сабраўся ўвесь Пагранічны, падзеі называліся барбарствам.

Я задаў пытаньне сьвятару, якія ў яго пляны. Спадар Спасюк сказаў, што ўцякаць не зьбіраецца, сілы выстаяць яму дае адчуваньне ўласнай рацыі. Улады супрацьпаставілі людзей, а людзі сталі яшчэ болей падтрымліваць сьвятара.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG