Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

АЛЯКСАНДАР ЛУКАШЭНКІ ІНКОГНІТА ПРАВЯРАЕ ТЭМПЫ ЖНІВА


Валер Каліноўскі, Менск

Нават паводле афіцыйных паведамленьняў, каля 30-ці адсоткаў камбайнаў прастойваюць з прычыны паломак і тэхнічнай зношанасьці. А на Віцебшчыне гэты паказьнік дасягае 40 працэнтаў. Відавочна, гэта зьніжае тэмпы жніва.

Нягледзячы на афіцыйна аб’яўленую бітву за ўраджай, хлебаробам не ўдалося выканаць заданьне Аляксандра Лукашэнкі і завяршыць уборку да пачатку жніўня. На сёньня ўбрана толькі 80 працэнтаў зерневых культураў, на астатніх плошчах чакаюцца страты ад асыпаньня зерня.

Ня будзе выкананае і другое заданьне Аляксандра Лукашэнкі – намалаціць 6 мільёнаў тонай збожжа. Такі прагноз далі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі. На сёньня намалочана 4 мільёны 800 тысячаў тонаў збожжа.

Нагадаю, што Аляксандар Лукашэнка абяцаў звольніць міністра сельскай гаспадаркі, калі 6-ці мільёнаў тонаў намалочана ня будзе.

Найменшы намалот на Віцебшчыне, Гомельшчыне, Магілеўшчыне. Крыху больш як па 500 тысячаў тонаў у кожнай. Паляпшаюць карціну Меншчына і Гарадзеншчына, дзе намалот перавысіў мільён тонаў.

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі і харчаваньня адзначаюць, што сёлета нашмат болей няштатных сытуацыяў. Даюць клопату прыкамандзіраваныя з гарадоў мэханізатары і вайскоўцы. Нядаўна загінуў у падшэфным калгасе “Бальшавік” Дзяржынскага раёну мэханізатар аб’яднаньня Белтрансгаз зь Менску.

Сёлета шмат пажараў, нават былі наўмысныя падпалы.


XS
SM
MD
LG