Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У МАЗЫРЫ АДБЫЛАСЯ СУСТРЭЧА ВІЦЭ-ПРЭМ’ЕРАЎ БЕЛАРУСІ І ЎКРАІНЫ. ПЫТАНЬНЕ ЗАПАЗЫЧАНАСЬЦІ ЎКРАІНЫ БЕЛАРУСІ ЗНОЎ НЕ ЎРЭГУЛЯВАНАЕ


Казімер Яноўскі, Гомельская вобласьць

Аднак пытанне фінансавага доўгу Украіны Беларусі і гэтым разам не было ўрэгулявана.

На момант, калі ўчора ўвечары ў Палацы культуры Мазырскага нафтаперапрацоўчага заводу ўдзельнікі міжурадавай камісіі пайшлі глядзець канцэрт, ніякіх дакумэнтаў наагул не было прынята.

І толькі пасля канцэрту зь беларускімі і ўкраінскімі песьнямі ды танцамі віцэ-прэм’еры Сідорскі і Казачэнка падпісалі рабочыя пратаколы пра супрацоўніцтва ў аграпрамысловым комплексе, вытворчай каапэрацыі у галіне транспарту, пашырэньне міжрэгіянальных сувязяў.

Час гэтай вячэрняй дзеі засьведчыў старшыня Мазырскага гарвыканкаму Валянцін Барысенка: “Завяршылася ўчора ўсё напачатку дванаццатай гадзіны”.

Ня гледзячы на позьнюю працу, пытаньне фінансавага доўгу так і не было ўрэгуляванае.

Зрэшты, гэтага не ўдалося зрабіць у чэрвені падчас сустрэчы ў Гомлі і двум прэм’ерам – Генадзю Навіцкаму і Анатолю Кінаху. Тады кіраўнік беларускага ўраду заяўляў, што праз дзень-другі пытаньне можа вырашыцца, бо ёсць даручэньне прэзыдэнтаў Лукашэнкі і Кучмы падпісаць адпаведнае пагадненьне да 15 чэрвеня.

Як бачым, і праз паўтара месяца фінансавая тэма ў двухбаковых стасунках застаецца непераадольнай.

І раней, і цяпер усё ўпіраецца ў суму запазычанасьці. Беларускі бок заяўляе, што яшчэ з 92-году ўкраінскія прадпрыемствы завінаваціліся 130 мільёнаў даляраў. Украіна называе суму ў 50 мільёнаў, прычым схільна кампэнсаваць яе бартэрам альбо шляхам узаемазалікаў у двухбаковым гандлі.

Урадавая камісія Беларусі не адмаўляецца абмяркоўваць бартэрныя схемы, але ў якасці кампэнсацыі хоча мець і жывыя грошы.

З прычыны фінансавага доўгу Беларусь ўжо пяты год не ратыфікуе дамовы пра сумесны ўчастак мяжы. Гэта турбуе Ўкраіну, бо зь нявырашанымі праблемамі на дзяржаўных межах яна ня можа ў перспэктыве ўступіць у Паўночнаалянтычны альянс і Эўразвяз.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG