Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ПАЖАР У САЛІГОРСКУ: ШАХЦЁРАЎ УДАЛОСЯ ВЫРАТАВАЦЬ


Міхал Стэльмак, Менск

Вось якія падрабязнасьці нашаму радыё распавёў старшыня Незалежнага прафсаюзу “Беларуськалію” Мікалай Новік:

(Новік: ) “Сёньня адбылося ўзгараньне прываду канвэернай лініі на другім “гарызонце” другога рудніка. Усе канвэерныя лініі сёньня абсталяваныя ўстаноўкамі пажаратушэньня “Буран”. Спрацавала аўтаматычная ўстаноўка. Але ня ў той ступені, на якую можна было разьлічваць. Пажар “Бурану” не ўдалося патушыць. Таму выехалі горныя выратавальнікі, быў уключаны плян ліквідацыі, усе людзі да апошняга чалавека пакінулі шахту. І горнавыратавальнікі займаюцца тушэньнем.

Рэч у тым, што людзі, якія ехалі на машыне па штрэку, вельмі хутка заўважылі ўзгараньне. Была задымленасьць, і яны адразу ж паведамілі дыспэчару. Таму плян ліквідацыі быў вельмі хутка ўведзены ў дзеяньне, і я думаю, што ўсё нармалёва”.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG