Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АРЫШТАВАНЫ АДКАЗНЫ САКРАТАР ПРЫЁМНАЙ КАМІСІІ ГОМЕЛЬСКАГА ТЭХНІЧНАГА ЎНІВЭРСЫТЭТУ


Казімер Яноўскі, Гомель

Як стала вядома, тэхнічная супрацоўніца аднаго з факультэтаў перадала адказнаму сакратару ад бацькоў абітурыента паўтары тысячы даляраў. Валюта прызначалася для гарантаванага залічэньня абітурыента ў студэнты ўнівэрсытэту.

Напачатку УКГБ нібыта ўзбудзіла дзьве крымінальныя справы – за атрыманьне хабару і пасярэдніцтва.

У апошнія гадзіны ўзгадваецца толькі крымінальная справа пра сам хабар.
XS
SM
MD
LG