Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕРАСЬЦЕЙСКІЯ ПРАДПРЫМАЛЬНІКІ ПАДТРЫМАЛІ СТРАЙК


Алег Супрунюк, Берасьце

У Берасьцi ня быў створаны адмысловы страйкавы камiтэт прадпрымальнiкаў, але гандляры найбуйнейшых рэчавых рынкаў гораду праявiлi салiдарнасьць у справе правядзеньня папераджальнай акцыi пратэсту.

Да агульных патрабаваньняў, якiя вылучаныя прадпрымальнiкамi Беларусi i скiраваныя супраць плянаваных зьменаў у дэкрэт Лукашэнкi №12, берасьцейскiя гандляры высунулi свае. Яны тычацца адмены некаторых рашэньняў гарадзкiх уладаў, паводле якiх павялiчаныя cтаўкi мясцовых збораў з прадпрымальнiкаў.

Гандляры берасьцейскага цэнтральнага рынку таксама патрабуюць ад адмiнiстрацыi стварэньня роўных умоваў працы разам з гандлёвымi кропкамi аблспажыўсаюзу, да якога належыць рынак.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG