Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ТБМ ПРАПАНАВАЎ ПАСТАВІЦЬ ПОМНІК ІГНАТУ ДАМЕЙКУ


Альгерд Невяроўскі, Менск

На сходзе, які праходзіў у сядзібе Таварыства беларускай мовы, выступілі вядомыя навукоўцы Адам Мальдзіс, Зьдзіслаў Сіцька, старшыня ТБМ Алег Трусаў і мастак Мікола Купава.

Сход прыняў ухвалу, паводле якой Менскаму гарсавету прапануецца адной з вуліцаў, а таксама бібліятэцы, каледжу і Беларускаму нацыянальнаму тэхналягічнаму ўнівэрсытэту надаць імя Ігната Дамейкі. Савету Міністраў Беларусі прапанавана ўсталяваць у Менску помнік Дамейку, геаграфічнаму й біялягічнаму факультэтам БДУ заснаваць стыпэндыі, а Акадэміі навук — прэмію, мэдаль і дыплём імя Ігната Дамейкі.
XS
SM
MD
LG