Лінкі ўнівэрсальнага доступу

АДБЫЎСЯ ПАПЕРАДЖАЛЬНЫ СТРАЙК ПРАДПРЫМАЛЬНІКАЎ ВОРШЫ


Міхал Стэльмак, Менск

Сёньня ў Воршы не працаваў ніводзін гандляр мясцовага рэчавага рынку. Паводле словаў прафсаюзнага кіраўніка, сёньняшні страйк у Воршы праходзіў у рэчышчы прызначанай на 31 ліпеня агульнабеларускай акцыі. Аршанцы запатрабавалі ад уладаў зьменшыць удвая падатковы цяжар і выказалі пратэст супраць праекту прэзыдэнцкага дэкрэту, які мяркуе павялічыць падаткі.

Прадстаўнікі дробнага бізнэсу Воршы, як паведаміў Аляксандар Сталяроў, сёньня таксама папярэдзілі ўлады, што ў выпадку ігнараваньня гэтых патрабаваньняў гатовыя распачаць у верасьні бестэрміновы страйк.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG