Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Беларускае замежжа”

У чарговым выпуску перадачы “Беларускае замежжа” аўтары Ганна Сурмач і Сяржук Сокалаў-Воюш прапануюць развагі маскоўскіх беларусаў на актуальную тэму – пра сёньняшні беларуска-расейскі канфлікт, ягоныя прычыны і наступствы. У перадачы возьмуць удзел Андрэй Макагон – віцэ-прэзыдэнт расейскага банку “Дзяржава”, Аляксей Бука – дырэктар маскоўскай фірмы па продажу аўтамабіляў і Ўладзіслаў Максімаў – аглядальнік расейскай газэты “Ведомости”.


“Сымбаль веры” (паўтор перадачы 27 ліпеня)

Адноснае разьняволеньне цэркваў, якое наступіла ў Беларусі ў канцы 1980-х гадоў, зрабіла магчымым будаўніцтва новых храмаў. За апошнія 10 гадоў у краіне пабудаваныя дзясяткі новых цэркваў і касьцёлаў. Ну а дзе новыя храмы, там і новыя абразы, новая скульптура, гэта значыць новае рэлігійнае мастацтва. І вось пытаньне – якое яно? Ці радуюць вока беларусаў гэтыя новыя касьцёлы і цэрквы, ці дапаўняюць яны натуральным чынам беларускі пэйзаж, ці працягваюць яны беларускія традыцыі ў сакральнай архітэктуры і жывапісе і ці трэба гэтыя традыцыі працягваць? Гэтыя пытаньні ў чарговым выпуску «Сымбаля Веры» абмяркоўваюць Алесь Пушкін, Валяр'ян Янушкевіч і Сяргей Харэўскі. Вядзе перадачу Сяргей Абламейка.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG