Лінкі ўнівэрсальнага доступу

<font color=CC0000 size=+0,5>АНОНС: СЛУХАЙЦЕ ЗАЎТРА</font>


Ул. інф.

“Паштовая скрынка-111”

У заўтрашняй праграме “Паштовая скрынка-111” вы пачуеце фрагмэнты лістоў, якія даслалі на Свабоду Чэслаў Хвайніцкі са Смаргоні, Алесь Марціновіч з Баранавічаў, Павал Лупсякоў з Магілёву, Мікалай Невядомскі і Мікалай Вязьмін зь Менску.

У лістах, якія чытае і камэнтуе вядучы праграмы Валянцін Жданко, слухачы гэтым разам:

- разважаюць пра ступень папулярнасьці дэмакратычнай апазыцыі ў беларускім грамадзтве і распавядаюць пра падрыхтоўку да выбараў у мясцовыя саветы;

- абмяркоўваюць праблему дыскрымінацыі беларускай мовы і выказваюцца наконт прапановы некаторых слухачоў ужываць расейскую мову ў перадачах Беларускай Свабоды;

- дзеляцца меркаваньнямі наконт зьнешнепалітычных прыярытэтаў беларускай улады.

“Беларуская Атлянтыда” (паўтор перадачы 25 ліпеня)

Спрадвеку людзi разумелi, што лепей жыць у сухiм асяродзьдзi, дыхаць сухiм паветрам. Для сваiх стаянак, пазьней гарадзiшчаў нашыя продкi выбiралi ўзгорыстыя мясьцiны. І ўважлiва назiралi за тым зьверам, якога палявалi. Калi нутро ў забiтага зьвера было здаровым, тут месца спрыяльнае дзеля жыцьця. Так паступова чалавек – паводле сваёй прыроды, эгаiстычная натура – прыходзiў да разуменьня таго, што мы сёньня называем экалёгiяй. Фармаваньню экалягiчнай культуры i нормаў гiгiены беларусаў будуць прысьвечаныя найблiжэйшыя выданьнi праграмы “Беларуская Атлянтыда”. У першай зь iх аўтар Вячаслаў Ракiцкi гутарыць з археолягам Нiнай Здановiч пра экалёгiю гарадзкога асяродзьдзя ў Беларусi эпохi Сярэднявечча.

“Палітычная геаграфія” (паўтор перадачы 25 ліпеня)

Згодна з традыцыяй будаваць гарады ўсьцяж па рачных берагох, Віцебск, як вядома, стаіць на Віцьбе, Ворша – на Аршыцы, а Дуброўна… на рэчцы Сьвінка. І быць бы гарадку якім-небудзь Сьвінскам, каб кемлівыя продкі не назвалі яго ў гонар найбліжэйшага Дняпровага прытоку – невялічкай Дубровенкі.

Вандроўка Браніславы Станкевіч на беларуска-расейскае памежжа ў Дуброўна – у чарговым выпуску “Палітычнай геаграфіі”.
XS
SM
MD
LG