Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

“ПРЫЙШОЎ ЧАС СПЫНІЦЬ ПАКЛОНЫ ПЕРАД РОЗНАГА КШТАЛТУ ЭЎРАПЕЙСКІМІ СТРУКТУРАМІ, АСАБЛІВА ТАКІМІ, ЯК АБСЭ”


Юры Дракахруст, Прага

Разам з тым ён адзначыў, што Беларусь гатовая супрацоўнічаць з АБСЭ, але толькі пры ўмове захаваньня інтарэсаў беларускага боку. Паводле Лукашэнкі, Беларусь зрабіла шмат крокаў, якіх ад яе чакала АБСЭ, аднак з боку гэтай арганізацыі насустрач Беларусі не было зроблена ніводнага кроку, – лічыць кіраўнік дзяржавы.

Лукашэнка назваў “гранічнай бяздарнасьцю” жорсткую заяву адносна Беларусі, прынятую на нядаўняй сэсыі Парлямэнцкай Асамблеі АБСЭ ў Бэрліне. На ягоную думку, ніводнае абвінавачаньне на адрас беларускіх уладаў, што ўтрымліваюцца ў рэзалюцыі, не пацьверджанае дакумэнтамі. “Калі вы сёньня ведаеце, што Беларусь гандлюе з Іракам, пакладзіце на стол неабвяргальныя факты”, – сказаў Лукашэнка. Ён паведаміў, што зрабіў жорсткую вымову Міністэрству замежных справаў, якое дапусьціла прыняцьцё гэтай рэзалюцыі.
XS
SM
MD
LG