Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЕЛАРУСКІЯ ГАБРЭІ ПРАТЭСТУЮЦЬ СУПРАЦЬ АКТАЎ ВАНДАЛІЗМУ НА ГАБРЭЙСКІХ МОГІЛКАХ


Юры Дракахруст, Прага

У заяве адзначаецца, што ў ноч з 12 на 13 ліпеня на Маскоўскіх і Паўночных могілках былі разбураныя больш за 50 габрэйскіх пахаваньняў. Разбурэньне габрэйскіх магілаў адбылося і ў Барысаве. На думку аўтараў звароту, Барысаў – ці ня самы небясьпечны горад у краіне з пункту гледжаньня антысэміцкіх акцыяў. Нагадваецца, што там адбываліся напады нэанацыстаў на габрэйскую нядзельную школу і падпал габрэйскага дабрачыннага цэнтру.

Саюз габрэйскіх арганізўацыяў і абшчынаў нагадвае, што ўжо неаднаразова зьвяртаўся да ўладаў з просьбаю прадухіліць апаганьваньне габрэйскіх магілаў. “На жаль – гаворыцца ў звароце – мы не заўсёды атрымліваем адказы, а апаганеныя помнікі не рэстаўруюцца”. “Пакуль дамы і плоты шмат у якіх гарадох размаляваныя свастыкамі і шыбеніцамі , на якіх вісяць зоркі Давіда, пакуль у цэнтры Менску можна убачыць надпісы “Сьмерць жыдам”, чакаць паляпшэньня сытуацыі не даводзіцца”, – гаворыцца ў звароце Саюзу беларускіх габрэйскіх арганізацыяў і абшчынаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG