Лінкі ўнівэрсальнага доступу

БЫЛОМУ АДВАКАТУ ЗАВАДЗКІХ АКСЁНЧЫКУ ПРАД’ЯВІЛІ АБВІНАВАЧАНЬНЕ Ў ПАКЛЁПЕ НА ВІКТАРА ШЭЙМАНА


Алег Грузьдзіловіч, Менск

Між тым, адкават сьцьвярджае, што ў сваёй заяве нават ня згадваў гэтае імя. Вось што заявіў Радыё Свабода Ігар Аксёнчык:

(Аксёнчык: ) “Мне было дзіўна даведацца, нібыта я абвінавачваў самога Шэймана. Нічога такога я не казаў. Гэта можна праверыць, калі прагледзець відэзапіс майго інтэрвію расейскім тэлеканалам. Я заявіў пра гэта сьледчаму пракуратуры і напісаў хадайніцтва аб прыпыненьні крымінальнай справы з прычыны адсутнасьці з майго боку злачынства. У пракуратуры пагаджаюцца з маім меркаваньнем, але, наколькі мне вядома, на ўсякі выпадак рыхтуюць новае абвінавачаньне”.

Нагадаю, у сакавіку, напярэдадні абвяшчэньня прысуду групоўцы Ігнатовіча, адвакат Аксёнчык зрабіў гучную заяву пра магчымую дадычнасьць да справы найвышэйшых кіраўнікоў крыіны. У тым ліку ён сказаў, што нібыта галоўнага абвінавачанага па справе празначылі генэральным пракурорам і што асабіста Лукашэнка быццам бы спыніў расьсьледаваньне. Пасьля гэтага больш за тры месяцы Аксёнчык хаваўся ў Расеі, а ў Менску супраць яго распачалі крымінальную справу.

Тыдзень таму Аксёнчык зьявіўся ў Менску і зноў зьдзівіў журналістаў сваімі заявамі. Гэтым разам ён паведаміў, што і карэспандэнт ОРТ Павал Шарамет спрычыніўся да трагедыі са Зьмітром Завадзкім. Маўляў, праз тое, што справакаваў інтэрвію Завадзкага ў беларускіх мэдыях пра ўдзел Ігнатовіча ў чачэнскіх падзеях. Павал Шарамет, які цяпер знаходіцца ў Абхазіі, у камэнтары для нашага радыё ня выключыў, што адвакат Аксёнчык уцягнуты ў нейкую гульню і агучвае не свае думкі.

(Шарамет: ) “Цалкам відавочна, што пасьля візыту жонак зьніклых у расейскую Дзярждуму другі бок шукае магчымасьці ўдару ў адказ. Адсюль гэтая агучаная Аксёнчыкам вэрсія, што гэта з-за мяне адпомсьцілі Завадзкаму. Ніхто не аспрэчвае таго факту, што інтэрвію былі і неяк паўплывалі на Ігнатовіча, але ня гэта галоўнае, а тое, як групоўка Ігнатовіча была зьвязаная з уладамі і чаму іх цяпер назаўжды схавалі ў турме, а пра Дзіму нічога ня высьветлілі.

Раней Аксёнчык таксама задаваў падобныя пытаньні, але цяпер яго быццам гэта ўжо не цікавіць. Магчыма, з той прычыны, што супраць яго ўзбуджаная крымінальная справа?”

У Ленінскай пракуратуры Менску мне адмовіліся пракамэнтаваць зьвесткі адносна абвінавачаньняў на адрас Ігара Аксёнчыка.
XS
SM
MD
LG