Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

ЗЬЯВIЛIСЯ ПЕРШЫЯ ПАЦЯРПЕЛЫЯ НА СЁЛЕТНIМ ЖНIВЕ СЯРОД ПРАДСТАЎНIКОЎ ВЫКАНАЎЧАЙ УЛАДЫ БЕРАСЬЦЕЙШЧЫНЫ


Алег Супрунюк, Берасьце

Рашэньне пра адстаўку пiнскага чыноўнiка прыняў асабiста старшыня Камiтэту дзяржаўнага кантролю Беларусi Анатоль Тозiк, якi ўпаўнаважаны Аляксандрам Лукашэнкам назiраць за хадой жнiва ў Берасьцейскай вобласьцi. Акрамя намесьнiка старшынi райвыканкаму сёньня пазбавiўся сваёй пасады i кiраўнiк Пiнскага райспажыўсаюзу.

Ня выключана, што кадравыя зьмены ў хуткiм часе адбудуцца таксама ў Драгiчынскiм, Кобрыньскiм, Лунiнецкiм, Маларыцкiм раёнах, дзе кантралёры выявiлi шмат недахопаў.

Падчас нарады ў Берасьцi Анатоль Тозiк паведамiў, што задаволены тым, як працуюць на жнiве супрацоўнiкi мiлiцыi i КГБ, а таксама вайскоўцы. Кiраўнiк Дзяржкантролю ня выключыў, што ў выпадку неспрыяльных умоваў дзеля забесьпячэньня палiвам i вывазу зерня будзе задзейнiчаная вайсковая тэхнiка.
XS
SM
MD
LG