Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У ВІЦЕБСКУ АБВЕШЧАНАЕ “ПАЛЯВАНЬНЕ НА “ДЗІКІЯ” АБВЕСТКІ”


Браніслава Станкевіч, Віцебск

Арганізатары адмысловай акцыі “За чысты горад” прапанавалі ўсім віцяблянам зьбіраць саматужныя аркушыкі з тэлефонамі, якія звычайна зьяўляюцца на слупах, платах ды ў іншых непрыстасаваных дзеля візуальнае інфармацыі месцах.

Той, хто зьбярэ больш за 20 такіх абвестак, робіцца ўдзельнікам конкурсу ды мае магчымасьць атрымаць у падарунак пэйджэр. А выніковым прызам усёй акцыі, якая працягнецца да 31 жніўня, будзе мабільны тэлефон. У сваю чаргу рэдакцыя газэты “З рук у рукі” прапануе аўтарам сабраных абвестак разьмяшчаць іх не на слупах ды платах, а на сваіх старонках…

Між тым, клопат пра зьнешні выгляд роднага гораду, які псуюць саматужныя абвесткі, у Віцебску далёка не заўжды праяўляўся гэтак далікатна. У часе мінулых прэзыдэнцкіх выбараў віцебскіх “Зуброў” ня толькі не заахвочвалі да друку, але судзілі і штрафавалі за расклейваньне ўлётак ды налепак у неналежных месцах, спасылаючыся пры гэтым на адпаведны артыкул адміністратыўнага заканадаўства, які ў поўнай меры тычыцца любых несанкцыявана разьмешчаных абвестак.
XS
SM
MD
LG