Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ШКЛОЎСКІМ РАЁНЕ ПЕРАЙШЛІ НА СЫСТЭМУ НАТУРАЛЬНАЙ АПЛАТЫ ПРАЦЫ


Аляксандар Сердзюкоў, Магілёўская вобласьць

Паводле меркаваньня чынавенства, пераход на такую аплату працы дазволіць вырашыць усе сацыяльныя праблемы, бо ў асобных калгасах і саўгасах ня выплацілі заробак нават за сакавік. Сродкаў няма, — кажуць чыноўнікі.

Аднак гэткае рашэньне выклікала вострае незадавальненьне сельскіх жыхароў. Я паспрабаваў даведацца — як ставяцца людзі да гэтай навацыі?

(Алёна: ) “Вы ведаеце, што мяне цікавіць? Куды зьнікаюць грошы? Чаму ў нас увогуле такі стан?” — казала жыхарка вёскі Барсукі Алёна.

(Мікалай: ) “Ну што тут казаць? Калі заходзіш у краму з гэтым маленькім заробкам, то нам даюць няшмат. А бяром мы толькі хлеб. Ну што яшчэ можна ўзяць? Калі-нікалі на сьвяты возьмем бутэльку віна і ўсё. А больш мы нічога ня можам узяць”, — кажа жыхар вёскі Царковішча Мікалай.

Даведаўшыся, што зь імі размаўляе карэспандэнт Беларускай рэдакцыі Радыё Свабода, гандляркі адмовіліся камэнтаваць гэтую сытуацыю. Але ж яны патлумачылі, што такая мера добра паўплывала на рост таваразвароту Шклоўскага райспажыўсаюзу, які да нядаўняга часу лічыўся банкрутам.

Асобныя жыхары Шклоўскага раёну зьвязваюць пераход на натуральную сыстэму аплату працы з рэканструкцыяй вёскі Александрыя, дзе жыла маці Аляксандра Лукашэнкі. У гэтай вёсцы асфальтуюць дарогі, фарбуюць хаты, засыпаюць ямы. Паводле думкі жыхароў вёскі, Аляксандар Лукашэнка зьбіраецца перавезьці сваю маці зь Менску на ранейшае месца жыхарства — у Александрыю.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG