Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ДЗЬВЕ ЖЫХАРКІ БАБРУЙСКУ НАЛАДЗІЛІ ПІКЕТ НА ПЛОШЧЫ БАНГАЛЁР У МЕНСКУ


Ганна Соусь, Менск

Любоў Санкевіч працавала бугальтаркай на Бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і была звольненая адміністрацыяй пасьля таго, як заявіла ў кантрольныя органы пра тое, што кіраўніцтва прадпрыемства знарок падвышае сабекошт прадукцыі.

Галіна Гусева — маці пяці дзяцей. Пачынаючы з 1990 году, цягам чатырох гадоў яна ўносіла грошы прадпрыемству “Фандок” на будаўніцтва катэджу, але ў выніку не атрымала ні жытла, ні грошай. І Галіна Гусева, і Любоў Санкевіч неаднойчы зьвярталіся па дапамогу да ўладаў. Летась у жніўні яны ладзілі 10-дзённую галадоўку, а ў сьнежні выходзілі з плякатамі на плошчу Незалежнасьці, патрабуючы сустрэчы з Лукашэнкам, за што былі затрыманыя міліцыяй і пакараныя штрафам.

Цяпер жыхаркі Бабруйску чарговы раз спадзяюцца трапіць на прыём да Лукашэнкі. Гаворыць Галіна Гусева:

(Гусева: ) “Я буду змагацца. Няхай аддадуць маім дзецям тое, што яны павінныя былі атрымаць яшчэ дзесяць гадоў таму”.

Працягвае Любоў Санкевіч:

(Cанкевіч: ) “Калі сёньня ці за гэты тыдзень маё пытаньне ня будзе вырашанае, буду зьвяртацца ў Расею, паеду ў Расею. Ці ўвогуле зьеду зь Беларусі. Таму што я не ўяўляю — як можна жыць далей у нашай рэспубліцы?”

Жанчыны зьбіраюцца стаяць у пікеце на плошчы Бангалёр да 1 жніўня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG