Лінкі ўнівэрсальнага доступу

НА ВІЦЕБШЧЫНЕ ЯШЧЭ РАЗ УШАНАВАЛІ ПАМЯЦЬ МАСТАКА МАРКА ШАГАЛА


Браніслава Станкевіч, Віцебская вобласьць

Зь Лёзна паходзяць продкі Марка Шагала. І таму памятную дошку зьмясьцілі на будынку Лёзьненскага раённага дому культуры, які стаіць сёньня якраз на тым месцы, дзе больш як сто гадоў таму быў дамок бацькоў мастака.

Дарэчы, яшчэ да пачатку мінулае вайны ў Лёзьне жылі некалькі габрэйскіх сем’яў з прозьвішчам Шагал. Але частка зь іх трапіла ў гета, вязьні якога пахаваныя тамсама, у Лёзьне, у Адаменкаўскім яры. Іншыя зьехалі ўжо па вайне… І вось цяпер прозьвішча “Шагал” ізноў можна сустрэць у Лёзьне.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG